Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая Лю Хэ сустрэўся з кіраўніком МВФ і бізнес-лідарамі ЗША
  2019-10-11 10:08:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР, член Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік кітайскай дэлегацыі на кітайска - амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ ў другой палове дня 10 кастрычніка правёў асобныя сустрэчы з лідарамі бізнес-супольнасці ЗША і кіраўніком Міжнароднага валютнага фонду /МВФ/.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ падчас сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага савета па амерыкана-кітайскай гандлі (НСАКГ) Крэйгам Аленам, выканаўчым віцэ-прэзідэнтам гандлёвай палаты ЗША і кіраўніком па міжнародных справах Міронам Брыліянтам адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Кітаем і ЗША маюць жыццёва важнае значэнне, аказваюць моцны знешні эфект і глабальнае ўздзеянне.

Паводле яго слоў, гандлёвыя войны не ідуць на карысць як Кітаю, так і ЗША і ўсяму свету, а кампаніі і спажыўцы нясуць велізарныя страты.

Лю Хэ адзначыў, што кітайская дэлегацыя прыйшла на перамовы з надзвычай шчырым настроем і гатовая весці сур'ёзны дыялог з амерыканскім бокам па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы гандлёвы баланс, доступ да рынкаў і абарону інвестараў, а таксама садзейнічаць дасягненню пазітыўнага прагрэсу на перамовах.

К. Ален і М. Брыльянт, са свайго боку, адзначылі, што ў гандлёвых войнах няма пераможцаў, ёсць толькі тыя, хто прайграў, і што дзелавыя колы ЗША не хочуць, каб уводзіліся дадатковыя тарыфы.

Яны таксама выказалі спадзяванне на тое, што два бакі дасягнуць канкрэтнага і яснага прагрэсу падчас цяперашняга раўнда гандлёвых перамоваў, паглыбяць узаемны давер, закладуць падмурак для далейшых перамоваў і, у канчатковым рахунку, адшукаюць шляхі для ўрэгулявання рознагалоссяў і пакладуць канец гандлёвай вайне. Па іх словах, бізнес-супольнасць ЗША гатова гуляць пазітыўную ролю ў гэтым працэсе.

Падчас сустрэчы з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысталінай Георгіевай віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая Лю Хэ адзначыў, што наступны раўнд гандлёвых перамоваў паміж Кітаем і ЗША на высокім узроўні прыцягвае павышаную ўвагу ўсіх бакоў, і што спыненне гандлёвых войнаў выказвае агульныя спадзяванні ўсяго свету.

Кітайскі бок гатовы падчас цяперашняга раўнда перамоваў дасягнуць з амерыканскім бокам кансенсусу па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, грунтуючыся на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай павагі для таго, каб прадухіліць далейшую эскалацыю і пашырэнне рознагалоссяў, падкрэсліў Лю Хэ.

Кітай спадзяецца, што міжнародная супольнасць сканцэнтруе свае намаганні на забеспячэнні стабільнасці і росквіту ва ўсім свеце, дадаў кітайскі віцэ-прэм'ер.

К. Георгіева, спасылаючыся на ацэнкі МВФ, адзначыла, што гандлёвыя войны аказваюць дэструктыўны ўплыў і прывядуць да зніжэння сусветнага ВУП на 0,8% да 2020 года.

Кіраўнік МВФ таксама адзначыла, што МВФ высока шануе рашучасць і шчырасць Кітая ў вырашэнні пытанняў шляхам правядзення перамоваў, і што яе арганізацыя гатовая гуляць належную ролю ў абароне мультылатэралізму і правілаў свабоднага гандлю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040