Кітай заклікае Прагу ўсвядоміць і выправіць сваю памылку-МЗС КНР
  2019-10-11 10:11:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
МЗС КНР заклікаў урад горада Прага прызнаць і выправіць сваю памылку ў самыя кароткія тэрміны пасля таго, як улады Пекіна вырашылі спыніць пабрацімскія адносіны з Прагай у сувязі з пытаннямі, якія закранаюць карэнныя інтарэсы Кітая.

   Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС КНР Гэн Шуана, з лістапада мінулага года вышэйшыя службовыя асобы новай муніцыпальнай улады Прагі насуперак асноватворным нормам, якія рэгулююць міжнародныя адносіны і дамоўленасці міжнароднай супольнасці, а таксама цвёрдай пазіцыі і рашучаму пратэсту Кітая неаднаразова здзяйснялі памылковыя дзеянні і рабілі недарэчныя заўвагі па асноўных пытаннях, што тычацца карэнных інтарэсаў Кітая, уключаючы Тайвань і Тыбет.

  "Яны груба ўмяшаліся ва ўнутраныя справы Кітая, падвергнулі страшным выпрабаванням пабрацімскія адносіны з Пекінам, сур'ёзна папсавалі палітычныя перадумовы і падмурак паміж двума гарадамі па абменах, аказаўшы дрэнны ўплыў", -- сказаў Гэн Шуан.   З прычыны вышэйсказанага, Пекін спыніў адносіны з горадам-пабрацімам Прага і прыпыніў усе афіцыйныя абмены, дадаў Гэн Шуан.

  У той жа час Кітай заўважыў, што дальнабачныя дзеячы Чэшскай Рэспублікі, уключаючы прэзідэнта краіны Мілаша Земана і іншых палітычных дзеячаў, асудзілі памылковыя ўчынкі муніцыпальных уладаў Прагі. 

  "Прасоўванне стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Чэхіяй на базе ўзаемнага павагі, роўнасці і ўзаемнай выгады служыць у інтарэсах абедзвюх краін", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік міністэрства.

  "Мы спадзяемся, што муніцыпальныя ўлады Прагі змогуць прызнаць і выправіць сваю памылку ў самыя кароткія тэрміны з тым, каб стварыць умовы для аднаўлення абменаў і супрацоўніцтва паміж двума бакамі", -- падкрэсліў Гэн Шуан. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040