На старонках непальскіх газет апублікаваны артыкул Сі Цзіньпіна
  2019-10-11 15:02:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У пятніцу напярэдадні дзяржаўнага візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Непал на старонках вядучых непальскіх газет быў апублікаваны яго артыкул. У ім гаворыцца, што па запрашэнні прэзідэнта Непала старшыня Сі Цзіньпін здзейсніць дзяржвізіт у гэту суседнюю краіну, які стане яго першай паездкай у Непал. Кіраўнік Кітая адзначыў, што разлічвае наведаць адметную непальская зямлю, сустрэцца з непальскімі сябрамі, правесці з імі перамовы па супрацоўніцтве і разам распрацаваць план далейшага развіцця двухбаковых адносін.

Паводле яго слоў, Кітай і Непал падтрымліваюць шматвяковае сяброўства. З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін у 1955 годзе КНР і Непал нязменна давяраюць, паважаюць і падтрымліваюць адзін аднаго, паказваючы прыклад адносін паміж суседнімі краінамі, якія характарызуюцца роўнасцю, сяброўствам, супрацоўніцтвам, узаемнай выгадай і узаемным выйгрышам.

Кітай і Непал -- добрыя сябры, паміж якімі пануе ўзаемнае давер і павага. Дзве дзяржавы аказваюць адна адной рашучую падтрымку ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў кожнага з бакоў. Непал -- непахісны прыхільнік палітыкі аднаго Кітая, не дазваляе ніякім сілам займацца антыкітайская дзейнасцю на сваёй тэрыторыі. КНР цвёрда падтрымлівае намаганні Непала па абароне дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама па пошуку шляху развіцця, які адпавядае рэальнаму становішчу спраў у краіне.

Кітай і Непал -- добрыя партнёры, якія прытрымліваюцца прынцыпу ўзаемнага спрыяння і ўзаемнай выгады. Непал з'яўляецца для Кітая важным гандлёвым партнёрам і партнёрам па супрацоўніцтве ў Паўднёвай Азіі. Летась двухбаковы тавараабарот дасягнуў 1,1 млрд долараў. Агульная сума кітайскіх інвестыцый у Непал перавысіла 300 млн долараў. Непал актыўна ўдзельнічае ў ініцыятыве "Пояс і шлях", што прыносіць карысць двум дзяржавам.

Кітай і Непал -- добрыя суседзі, якія вучацца адзін у аднаго. Кантакты паміж дзвюма краінамі становяцца з кожным днём усё больш актыўнымі, што садзейнічае ўзаемаразуменню паміж іх народамі і надае імпульс развіццю абедзвюх дзяржаў. Кітай і Непал дапамагаюць адзін аднаму. У 2008 годзе пасля разбуральнага землятрусу ў кітайскім Вэньчуане непальскія ўрад і народ актыўна ахвяравалі грошы і матэрыялы на ліквідацыю яго наступстваў. А ў 2015 годзе пасля магутнага землятрусу ў Непале ўрад і народ КНР таксама неадкладна аказалі дапамогу ў разгортванні выратавальнай аперацыі і аднаўленчых работ у суседняй краіне.

Дзве дзяржавы павінны паглыбіць стратэгічныя кантакты. Бакам варта, разглядаючы сітуацыю са стратэгічнай вышыні і з пункту гледжання доўгатэрміновых перспектыў, распрацаваць план далейшага развіцця кітайска-непальскіх адносін, каб вывесці міждзяржаўныя сувязі на новую вышыню. Пекін і Катманду павінны падтрымліваць кантакты на высокім узроўні, умацоўваць палітычны ўзаемадавер, працягваць аказваць адзін аднаму рашучую падтрымку ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў кожнага з бакоў, актывізаваць абмен вопытам дзяржкіравання і развіцця на карысць народаў.

Дзве дзяржавы павінны пашыраць дзелавое супрацоўніцтва. Кітай заахвочвае айчынныя кампаніі да інвесціравання ў Непал і развіцця там бізнесу, робячы ўпор на ўмацаванне супрацоўніцтва ў гандлёва-інвестыцыйнай, энергетычнай, турыстычнай галінах і сферы аднаўленчых работ пасля стыхійных бедстваў. КНР вітае ўдзел непальскага боку ў 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе.

Дзве дзяржавы павінны актывізаваць гуманітарныя абмены. Бакам варта садзейнічаць абменам і супрацоўніцтву ў адукацыі і турызме, падтрымліваць адкрыццё большай колькасці прамых авіярэйсаў паміж КНР і Непалам.

Дзве дзяржавы павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. Кітай падтрымлівае намаганні Непала па ўмацаванні праваахоўнага патэнцыялу і будзе сумесна з ім праводзіць падрыхтоўку адпаведных кадраў. Бакам варта ўмацаваць кантакты паміж памежнікамі, весці больш эфектыўную барацьбу з трансгранічнай злачыннасцю. Войскам дзвюх краін неабходна працягваць актывізаваць абмены візітамі і практычнае супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы персаналу і сферы ваеннай тэхнікі.

У канцы артыкула Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць: калі бакі будуць захоўваць і развіваць традыцыі і бесперапынна пашыраць абмены і супрацоўніцтва, дзяржавы абавязкова выведуць кітайска-непальскае сяброўства на новую вышыню. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040