У Вашынгтоне завяршыўся новы раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні
  2019-10-12 09:42:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
10-11 кастрычніка ў Вашынгтоне адбыўся новы раўнд кітайска-амерыканскіх кансультацый на высокім узроўні па пытаннях эканомікі і гандлю, праведзены членам Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета Кітая Лю Хэ, які ўзначальвае дэлегацыю КНР на кітайска -амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу, гандлёвым прадстаўніком ЗША Робертам Лайтхайзером і міністрам фінансаў ЗША Стывенам Мнучынам.

Бакі сумленна, эфектыўна і канструктыўна абмеркавалі гандлёва-эканамічныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, кіруючыся важным кансенсусам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Удзельнікі кансультацый дамагліся істотнага прагрэсу ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, абарона інтэлектуальнай уласнасці, абменны курс валют, фінансавыя паслугі, пашырэнне гандлёвага супрацоўніцтва, трансфер тэхналогій, урэгуляванне спрэчак і г.д.

Бакі абмеркавалі праграму далейшых кансультацый і дамовіліся аб сумесных намаганнях па дасягненні канчатковага пагаднення.

У кансультацыях таксама прынялі ўдзел міністр камерцыі КНР Чжун Шань, кіраўнік Народнага банка Кітая І Ган і інш. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040