Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Н. Модзі
  2019-10-12 11:01:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў у пятніцу ў горадзе Чэннае (штат Тамілнад) сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі.

Сі Цзіньпін і Н. Модзі наведалі старажытны храмавы комплекс Махабаліпурама. Падчас гутаркі яны абмяняліся думкамі па шэрагу пытанняў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Тамілнад мае доўгую гісторыю ўзаемадзеяння з Кітаем, ён са старажытных часоў падтрымліваў цесны марскі гандаль з Кітаем і быў перавалачным пунктам для марскіх грузаў на старажытным Шаўковым шляху. Кітай і Індыя з'яўляюцца краінамі са старажытнай цывілізацыяй, якія маюць шматтысячагадовую гісторыю, кантакты і абмен вопытам паміж дзвюма краінамі працягваюцца да цяперашняга часу. Ранейшыя пакаленні жыхароў Кітая і Індыі пераадолелі шматлікія перашкоды, вялі шырокія абмены, спрыялі развіццю і распаўсюджванню літаратуры, мастацтва, філасофіі і рэлігіі, што прынесла карысць абодвум бакам. Кітайска-індыйскія гуманітарныя абмены маюць вялікі патэнцыял.

Сі Цзіньпін лічыць, што з нагоды 70-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Індыяй, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, бакі павінны праводзіць больш шырокія і глыбокія гуманітарныя абмены, прасоўваць міжцывілізацыйны дыялог і кантакты, надаць больш устойлівы імпульс развіццю двухбаковых адносін і працягнуць стварэнне новага хараства азіяцкай цывілізацыі.

Н. Модзі заявіў, што старажытны храмавы комплекс, які наведалі кіраўнікі дзвюх краін, з'яўляецца выдатным прадстаўніком індыйскай культурнай спадчыны і архітэктуры, які сведчыць аб міжцывілізацыйным абмене і даўніх гістарычных сувязях паміж Індыяй і Кітаем, якія ахопліваюць больш за дзесятак стагоддзяў. Пасля некалькіх тысяч гадоў развіцця Індыя і Кітай сталі важнымі краінамі з рынкам, які фарміруецца, умацаванне абменаў і супрацоўніцтва паміж імі мае важнае значэнне для развіцця абедзвюх краін, а таксама будзе спрыяць глабальнага прагрэсу і росквіту. Цывілізацыі Індыі і Кітая - старажытныя і глыбокія, іх мудрасць можа паказаць шлях для вырашэння праблем, з якімі сутыкаецца сённяшні свет.

Сі Цзіньпін і Н. Модзі аднадушна адзначылі, што Кітай і Індыя павінны паважаць адно аднаго, вучыцца адно ў аднаго, рука аб руку забяспечваць агульнае развіццё і росквіт, дасягнуць адраджэння двух цывілізацый. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040