Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з Э.Макронам
  2019-10-16 09:38:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін па ініцыятыве французскага боку правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Сі Цзіньпін падзякаваў Э.Макрону за віншавальны ліст з нагоды 70-й гадавіны ўтварэння КНР. Ён адзначыў, што ўрад і народ Францыі аказалі вялікую дапамогу і падтрымку працэсу будаўніцтва і развіцця Кітая. Развіццё Кітая непарыўна звязана з астатнім светам, а развіццё свету, у сваю чаргу, не абыдзецца без Кітая. Кітай працягне рашуча прытрымлівацца ўзаемавыгаднай стратэгіі адкрытасці, а таксама працаваць з народамі ўсіх краін, каб прасоўваць стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што сёлета спаўняецца 55 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Францыяй. У сакавіку бягучага года Сі Цзіньпін па запрашэнні Э.Макрона здзейсніў дзяржаўны візіт у Францыю, падчас якога абодва бакі адкрылі новую старонку ў гісторыі двухбаковых адносін. Двухбаковы ўзаемадавер бесперапынна ўмацоўваецца, практычнае супрацоўніцтва ў эканамічнай, гандлёвай і гуманітарнай галінах дасягае новых вынікаў, кантакты і ўзгодненасць у міжнародных пытаннях становяцца яшчэ больш эфектыўнымі. Сі Цзіньпін выказаў гатоўнасць падтрымліваць кантакты з прэзідэнтам Францыі, садзейнічаць яшчэ больш якасным вынікам двухбаковага супрацоўніцтва, разам стымуляваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу, а таксама разам рэагаваць на глабальныя выклікі. Кітай актыўна падтрымлівае французскі бок у правядзенні 2-га Парыжскага форуму міру. Кітай вітае ўдзел французскага боку ў маючым адбыцца 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА ў статусе галоўнага ганаровага госця мерапрыемства.

Э. Макрон зноў выказаў віншаванні з нагоды 70-й гадавіны ўтварэння КНР. Паводле яго слоў, французска-кітайскія адносіны -- даўгавечныя. Дзяржаўны візіт старшыні Сі Цзіньпіна ў Францыю ў сакавіку актыўна спрыяў далейшаму развіццю французска-кітайскіх адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства. У існуючай сітуацыі захаванне стратэгічных кантактаў паміж Францыяй і Кітаем мае важнае значэнне. Францыя гатова паглыбляць абмены і супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль, атамная энергетыка, авіяцыя і культура, разам адраджаць мультылатэралізм, разам рэагаваць на такія глабальныя праблемы, як навакольнае асяроддзе і змяненне клімату. "Я гатовы падтрымліваць цесныя кантакты са старшынёй Сі Цзіньпінам, а таксама вельмі спадзяюся ў недалёкай будучыні зноў наведаць з візітам Кітай. Французскі бок актыўна падтрымлівае правядзенне 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА", -- сказаў ён.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмяняліся меркаваннямі па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць агульны інтарэс для абодвух бакоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040