Кітай рэзка асудзіў прыняцце Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Законапраекта аб правах чалавека і дэмакратыі ў Сянгане
  2019-10-16 17:03:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня Ян Гуан выказаў рашучы пратэст і рэзкае асуджэнне ў сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Законапраекта аб правах чалавека і дэмакратыі ў Сянгане 2019 года.

Ян Гуан назваў гэты крок сур'ёзным умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Кітая, відавочнай падтрымкай апазіцыі Сянгана і радыкальных сіл, а таксама поўным раскрыццём палітычнай задумы Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША і некаторых палітыкаў, якія спрабуюць стрымліваць развіццё Кітая пасродкам "сянганскага карты". Беспарадкі, выкліканыя прапанаванымі папраўкамі ў адпаведныя палажэнні, сталі ў большай ступені гвалтоўнымі. Ян Гуан сказаў, што гэта непасрэдна звязана з адкрытай або тайнай падтрымкай з боку ЗША антыкітайскіх парушальнікаў у Сянгане. Ён адзначыў, што некаторыя гвалтоўныя радыкалы наўмысна збівалі, руйнавалі і рабавалі, што стварыла сур'ёзныя перашкоды для дарожнага руху і прычыніла шкоду грамадскім аб'ектах.

"Яны закідалі "кактэйлямі Молатава" метро, якое знаходзіцца ў эксплуатацыі, і выраблялі самаробныя прылады дыстанцыйнага кіравання", -- сказаў Ян Гуан, дадаўшы, што гэтыя людзі таксама здзяйснялі напады на паліцэйскіх і простых жыхароў, якія прытрымліваюцца розных з імі поглядаў. Яны таксама спрабавалі забіраць у паліцэйскіх зброю і нават парэзалі шыю аднаму супрацоўніку праваахоўных органаў. Ян Гуан адзначыў, што іх дзеянні сур'ёзна парушылі грамадскі парадак і замахнуліся на такія асноўныя правы жыхароў Сянгана і паліцэйскіх у іх ліку, як асабістая бяспека і свабода волевыяўлення.

Палата прадстаўнікоў і некаторыя палітыкі, заплюшчыўшы вочы на гвалтоўныя злачынствы сянганскіх радыкалаў, змешваюць ісціну з хлуснёй і выдаюць чорнае за белае, сказаў Ян Гуан, назваўшы гэтыя ўчынкі саўдзелам у злачынствах, што ні ў якім разе нельга апраўдваць. За перыяд часу, які прайшоў пасля вяртання Сянгана ва ўлонне Радзімы, курс "адна дзяржава -- два лады", курс "Сянганам кіруюць сянганцы" і курс на высокую ступень аўтаноміі былі рэальна ажыццёўлены, усе правы і свабоды жыхароў Сянгана былі цалкам гарантаваныя ў адпаведнасці з законам.

"Мы раім Кангрэсу ЗША і некаторым палітыкам паважаць факты і неадкладна спыніць наступны разгляд законапраекта з мэтай пазбегнуць пагаршэння памылкі, -- сказаў Ян Гуан. -- Сянган будзе больш квітнеючым і стабільным без ўмяшальніцтва ЗША". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040