Лі Кэцян правёў пасяджэнне кіруючай групы па барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі
  2020-02-05 11:21:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік кіруючай групы ЦК КПК па барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каранавірусам новага тыпу Лі Кэцян правёў пасяджэнне гэтай рабочай групы.

На пасяджэнні было адзначана, што 3 лютага старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў пасяджэнне ПК Палітбюро ЦК КПК і выступіў з прамовай пра ўзмацненне работы па папярэджанні і кантролі за распаўсюджваннем эпідэміі. Неабходна весці рэальную і дбайную працу, рашуча стрымаць распаўсюджанне эпідэміі і атрымаць пераканаўчую перамогу, адзначылі на пасяджэнні. Было падкрэслена, што правінцыя Хубэй па-ранейшаму з'яўляецца прыярытэтным напрамкам агульнанацыянальнай барацьбы з эпідэміяй. "Неабходна ставіць бяспеку жыцця людзей і іх здароўе на першае месца, прыкладаць намаганні для павышэння колькасці тых, хто прымаецца на лячэнне, і тых, хто вылечваецца, зніжаць захворванне і смяротнасць. Трэба працягваць павялічваць колькасць бальнічных ложкаў і выкарыстоўваць памяшканні некаторых атэляў, стадыёнаў і адукацыйных цэнтраў для цэнтралізаванага лячэння заражаных людзей і пацыентаў з лёгкімі сімптомамі або для назірання за тымі, хто ўступаў у цесны кантакт з хворымі. Частка комплексных бальніц павінна быць пераабсталявана ў бальніцы, дзе будзе аказвацца адрасная медыцынская дапамога, сказана на пасяджэнні.

Апроч таго, на пасяджэнні было адзначана, што варта засяродзіць рэсурсы медыцынскай дапамогі і абароны на перадавой лініі барацьбы з эпідэміяй, забяспечыўшы пры гэтым пастаўкі тавараў шырокага спажывання.

Механізм сумеснага прадухілення і сумеснага кантролю Дзяржсавета павінен удасканаліць механізм кропкавага спалучэння попыту і прапановы медыцынскіх рэсурсаў. У адпаведнасці з патрэбамі кожнага рэгіёна, асабліва правінцыі Хубэй, у прадухіленні і кантролі над эпідэміяй неабходна працягваць у штодзённым рэжыме каардынаваць меры па забеспячэнні асноўнымі медыцынскімі сродкамі. Усе ведамствы павінны выразна выконваць ускладзеныя на іх абавязкі, актыўна праяўляць ініцыятыву і цесна супрацоўнічаць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040