Кітай удзячны кіраўніцтву Беларусі за дапамогу ў барацьбе з каронавірусам - пасол КНР
  2020-02-05 15:37:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай удзячны кіраўніцтву Беларусі за дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу. Пра гэта ў аўторак на брыфінгу заявіў пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін.

Дыпламат адзначыў, што пасля пачатку ўспышкі захворвання старшыня КНР Сі Цзіньпін надаў вялікае значэнне рабоце па прафілактыцы і кантролі эпідэміі і неаднаразова даваў важныя ўказанні. Кітай стварыў кіруючую групу па супрацьдзеянні эпідэміі, кіраўніком якой стаў прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян. "У цяперашні час урад і народ Кітая прыкладаюць усе намаганні для барацьбы з эпідэміяй, усе аспекты працы па прафілактыцы і кантролі адкрыты, празрыстыя і ўпаралкавана прасоўваюцца", - сказаў ён.

Цуй Цімін падкрэсліў, што ў кітайскага ўрада і народа ёсць упэўненасць і здольнасці перамагчы ў барацьбе з гэтай эпідэміяй.

Ён адзначыў, што ў адпаведнасці з указаннямі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўрад Беларусі ў тэрміновым парадку прадаставіў Кітаю гуманітарную дапамогу для прафілактыкі і кантролю эпідэміі. "Першая партыя беларускай дапамогі прыбыла ў Кітай, у сувязі з чым Кітай выказвае падзяку, - сказаў ён. - Гэта адлюстроўвае высокі ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю і глыбокае сяброўства паміж беларускім і кітайскім народамі".

Пасол таксама расказаў аб прынятых кітайскім урадам мерах па прафілактыцы і кантролі, супрацоўніцтве паміж Кітаем і Беларуссю і міжнародным супрацоўніцтве ў прадухіленні распаўсюджвання віруса, а таксама аб ацэнцы Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя / СААЗ / мер Кітая па прафілактыцы распаўсюджвання эпідэміі.

Прысутныя на брыфінгу прадстаўнікі беларускіх СМІ выказалі падзяку амбасадару за інфармацыю, адзначыўшы, што гэта дапаможа беларускай грамадскасці ўсебакова і аб'ектыўна даведацца пра барацьбу Кітая з эпідэміяй. Яны далі высокую ацэнку мерам і дасягненням Кітая ў супрацьдзеянні пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, адобрылі адкрытасць, празрыстасць і міжнароднае супрацоўніцтва кітайскага ўрада ў барацьбе з эпідэміяй. Прадстаўнікі беларускіх СМІ адзначылі, што беларускі народ гатовы цвёрда стаяць плячом да пляча з кітайскім народам у барацьбе з эпідэміяй, і выказалі ўпэўненасць у хутчэйшай перамозе кітайскага ўрада і народа над успышкай інфекцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040