Саміт ШАС ва Уфе: новая абстаноўка, новыя выклікі і новыя шансы
  2015-07-07 16:11:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8-10 ліпеня ў расійскім горадзе Уфа адбудзецца саміт ШАС. Згодна з інфармацыяй, на ім будзе афіцыйна запушчаны працэс далучэння да гэтай арганізацыі Індыі і Пакістана, якія з'яўляюцца паўнапраўнымі назіральнікамі ў ШАС. Аналітыкі лічаць, што пашырэнне ШАС будзе спрыяць развіццю арганізацыі і стабільнасці ў Цэнтральнай Азіі.

Як лічыць намеснік дырэктара Кітайскага інстытута сучасных міжнародных адносін Жуань Цзунцзе, пашырэнне ШАС -- натуральная тэндэнцыя развіцця арганізацыі, што заснавана на ўзгодненай каардынацыі паміж яе бакамі. На яго думку, гэта будзе спрыяць яе развіццю, стабільнасці і бяспецы ў Цэнтральнай Азіі ў цэлым.

Па словах генеральнага сакратара ШАС Дзмітрыя Мезенцава, пашырэнне ШАС "памножыць патэнцыял арганізацыі, прадвызначыць рост уплыву яе ў рэгіёне і больш актыўны ўдзел у пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня".

У новай абстаноўцы паўсталі выклікі, для вырашэння якіх неабходны сумесныя намаганні.

На працягу доўгага часу краіны-члены ШАС разглядаюць у якасці найважнейшых праблем у рэгіянальнай бяспецы "тры сілы зла" / тэрарызм, экстрэмізм і сепаратызм /, кантрабанду наркотыкаў і транснацыянальную злачыннасць, ад якіх сур'ёзна пакутуюць цэнтральнаазіяцкай краіны-члены ШАС і суседні Афганістан.

Намеснік генеральнага сакратара ШАС Цемірбек Султанбаеў падчас удзелу ў 4-м Сусветным форуме міру сказаў, што ШАС сутыкаецца з прамым выклікам бяспекі - пагрозай ад "Ісламскай дзяржавы". На яго думку, ШАС неабходна павялічыць намаганні для супрацьстаяння гэтай тэрарыстычнай арганізацыі. Больш за тое, ШАС павінна весці міжнароднае супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі, у тым ліку з Арганізацыяй Дамовы аб калектыўнай бяспецы / АДКБ / і Нарадай па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.

Дырэктар Цэнтра даследаванняў гісторыі і геаграфіі памежных раёнаў Кітая Акадэміі грамадскіх навук Кітая Сін Гуанчэн лічыць, што нявызначанасць сітуацыі ў Афганістане, несумненна, уплывае на стабільнасць Цэнтральнай Азіі, таму прадухіленне распаўсюджвання экстрэмісцкіх і тэрарыстычных сіл у рэгіёне -- вельмі важная задача ШАС.

Як мяркуе дырэктар Інстытута Расіі пры Кітайскай акадэміі сучасных міжнародных адносін Фэн Юйцзюнь, на маючым адбыцца ўфімскім саміце будзе дасягнуты прагрэс у фарміраванні новай стратэгіі барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, уключаючы барацьбу з "Усходнім Туркестанам" і "Ісламскай дзяржавай".

У двухбаковых адносінах цэнтральнаазіяцкія краіны, якія ўваходзяць у ШАС, падтрымліваюць цесныя гандлёва-эканамічныя сувязі з Расіяй і адначасова з'яўляюцца партнёрамі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем. Стыкоўка кітайскай ініцыятывы з ЕАЭС азначае іх мірнае суіснаванне і агульнае развіццё на карысць плённага супрацоўніцтва.

Стыкоўка ініцыятывы "эканамічны пояс Шаўковага шляху" з ЕАЭС адкрывае вялізныя магчымасці для развіцця краін-членаў ШАС. Дырэктар Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Акадэміі грамадскіх навук Кітая Лі Юнцюнь лічыць, што гэтая стыкоўка мае важнае значэнне для прасоўвання рэалізацыі канцэпцыі "эканамічны пояс Шаўковага шляху" і дзелавога супрацоўніцтва паміж Кітаем і Расіяй. Ён адзначыў, што цэнтральнаазіяцкія краіны надаюць вялікую ўвагу стварэнню "эканамічнага пояса Шаўковага шляху", бо, напрыклад, рашэнне існуючай ў гэтых краінах праблемы будаўніцтва інфраструктуры прадаставіць ўмовы для спрашчэння гандлю.

У самым пачатку развіцця дзейнасць ШАС была накіравана на забеспячэнне стабільнасці і бяспекі краін-членаў арганізацыі. Стыкоўка "эканамічнага пояса Шаўковага шляху" з ЕАЭС адкрые больш магчымасцяў для ўсебаковага паглыблення шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва ўнутры арганізацыі, а таксама эканамічнага развіцця кожнага яе члена. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040