Сі Цзіньпін: неабходна пабудаваць моцныя і сучасныя сілы стратэгічнай падтрымкі
  2016-08-30 09:45:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня ЦВС Сі Цзіньпін заклікаў больш рабіць для будаўніцтва моцных і сучасных сіл стратэгічнай падтрымкі.

Сі Цзіньпін зрабіў гэта выказванне падчас інспекцыі штабоў Сіл стратэгічнай падтрымкі НВАК.

На іх ляжыць гістарычная місія, яны павінны імкнуцца стаць лепшымі ў свеце, быць смелымі ў інавацыях і перасягнуць іншых, адзначыў Сі Цзіньпін.

Старшыня КНР сказаў, што створаныя ў мінулым годзе ў рамках рэформы ўзброеных сіл і нацыянальнай абароны сілы стратэгічнай падтрымкі з'яўляюцца новым тыпам баявых сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі і з'яўляюцца важнай часткай аб'яднанай аператыўнай сістэмы НВАК.

"Інавацыі -- гэта тое, што нам больш за ўсё трэба для будаўніцтва сіл стратэгічнай падтрымкі. Інавацыі -- гэта фундаментальнае рашэнне", -- сказаў Сі Цзіньпін, заклікаўшы засяродзіцца на рэальных баявых задачах, эфектыўнасці і інтэграцыі ваеннага і грамадзянскага развіцця.

Сілы павінны быць на варце і падтрымліваць боегатоўнасць, распрацаваць стратэгію развіцця і план фарміравання патэнцыялу, сстварыць новую сістэму падрыхтоўкі, а таксама ўмацоўваць свой патэнцыял стрымлівання і боегатоўнасці.

Сі Цзіньпін, у прыватнасці, падкрэсліў важнасць інавацый у ваеннай тэорыі і тэхналогіях, заклікаў аказваць садзейнічанне развіццю новага тыпу баявых сіл і творчых таленавітых кадраў высокага ўзроўню.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040