Японія спрабуе ўбіць клін у кітайска-афрыканскія адносіны -- МЗС КНР
  2016-08-30 16:09:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас Такійскай міжнароднай канферэнцыі па развіцці Афрыкі /TICAD/, якая адбылася ў Кеніі, Японія, пераследваючы карыслівыя мэты, спрабавала ўбіць клін у адносіны паміж Кітаем і Афрыкай, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін у панядзелак на чарговай прэс-канферэнцыі.

Паводле звестак японскага інфармацыйнага агенцтва Кіода Цусін, 28 жніўня па выніках TICAD была апублікаваная Найрабійская дэкларацыя, у якой гаворыцца аб захаванні марскога парадку на аснове правілаў і прасоўванні рэформы СБ ААН.

Каментуючы гэта паведамленне, кітайскі дыпламат сказала, што TICAD павінна стаць платформай шматбаковых абменаў і супрацоўніцтва, накіраванай на падтрымку развіцця Афрыкі. На жаль, на 6-й канферэнцыі TICAD Японія, пераследуючы карыслівыя мэты, спрабавала навязаць сваю волю афрыканскім дзяржавам і ўбіць клін у кітайска-афрыканскія адносіны.

Як стала вядома, адхіленне Японіі ад галоўнай тэмы выклікала незадаволенасць афрыканскіх удзельнікаў канферэнцыі. Мяркуючы па выніковым дакуменце, яго змест, што тычыцца мора, абмяжоўваецца супрацоўніцтвам у сферы бяспекі ў афрыканскіх морах. Што тычыцца рэформы СБ ААН, то ў дэкларацыі выкарыстаны прынцыповыя фармуліроўкі ранейшай канферэнцыі, якая адбылася ў Ёкагама.

Паведамленне агенцтва Кіода Цусін з'яўляецца неаб'ектыўным і не адлюстроўвае рэчаіснасць. Гэта непавага да афрыканскіх дзяржаў. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040