У Пекіне прайшла прэзентацыя кнігі «Беларусь: старонкі гісторыі»
  2016-09-29 15:42:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў Пекіне прайшла прэзентацыя кнігі «Беларусь: старонкі гісторыі» ў перакладзе на кітайскую мову. Мерапрыемства арганізавана пасольствам Беларусі ў Кітаі і Акадэміяй грамадскіх навук КНР. У ім прынялі ўдзел намеснік дырэктара Акадэміі грамадскіх навук КНР Цай Фан, дырэктар Інстытута гісторыі Дзяржаўнай Акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч і пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды.

У кнізе адлюстравана гісторыя Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, месца, роля, уклад і дасягненні беларускага народа ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі на аснове найноўшых канцэптуальных і метадалагічных распрацовак гістарычнай думкі, а таксама нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.

Мэта кітайскага перакладу кнігі – умацаванне ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, паглыбленне традыцыйнай дружбы паміж народамі і ўзмацненне навуковага супрацоўніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040