Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ, які зараз знаходзіцца ў Японіі з візітам, правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ.
Як заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Сіндза Абэ па выніках перамоў, Філіпіны – важны партнёр Японіі, і бакі дамовіліся аб далейшым умацаванні супрацоўніцтва.
Р.Дутэртэ прызнаў, што яго візіт у Японію дасць магчымасць узмацніць партнёрства паміж краінамі. Ён назваў Японію важным партнёрам па дыялогу з АСЕАН. - Р -