Украіна спадзяецца прыцягнуць 1 млрд. долараў кітайскіх інвестыцый на рэалізацыю праекта Chornobyl Solar
  2016-10-27 16:06:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу двух гадоў Украіна можа прыцягнуць больш за 1 млрд. долараў інвестыцый ад кітайскіх кампаній CCEC і GCL на рэалізацыю праекта Chornobyl Solar. Пра гэта паведаміў міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астап Семярак.

Праект Chornobyl Solar распрацаваны Дзяржаўным агенцтвам па кіраванні зонай адчужэння Чарнобыльскай АЭС для адаптацыі тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку аварыі на станцыі ў 1986 годзе. Ён прадугледжвае будаўніцтва сонечных электрастанцый на плошчы 2,5 тыс. га на поўдзень ад ЧАЭС. Па папярэдніх падліках, гэтыя электрастанцыі змогуць штогод вырабляць 1,5 ГВт/г электраэнергіі і прыносіць прыбытак у памеры 120-130 млн. еўра.

Сярод асноўных фактараў інвестыцыйнай прывабнасці праекта Chornobyl Solar украінскія ўлады называюць высокі ўзровень інсаляцыі тэрыторый вакол ЧАЭС, нізкія арэндныя стаўкі і наяўнасць неабходнай інфраструктуры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040