Сі Цзіньпін прыбыў у Сант'яга з дзяржаўным візітам у Чылі
  2016-11-23 09:28:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Сант'яга з дзяржаўным візітам у Рэспубліку Чылі.

Сі Цзіньпін звярнуўся да чылійскага народу са шчырымі прывітаннямі і найлепшымі пажаданнямі. Сі Цзіньпін адзначыў, што Чылі шмат разоў "была першай" у развіцці адносін з Кітаем. На працягу 46 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін палітычны ўзаемадавер паміж дзвюма дзяржавамі бесперапынна паглыбляўся, абмен і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах прынеслі вялікія вынікі. Цяпер перад супрацоўніцтвам Кітая і Чылі стаяць яшчэ больш шырокія перспектывы развіцця. Ён падкрэсліў, што мэтай гэтага візіту з'яўляецца ўмацаванне традыцыйнай дружбы, паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і садзейнічанне сумеснаму развіццю. Сі Цзіньпін разлічвае падчас гэтага візіту сумесна з чылійскім лідарамі акрэсліць план развіцця адносін Кітая і Чылі ў будучыні. Ён выказаў упэўненасць, што гэты візіт абавязкова зможа паспрыяць выхаду кітайска-чылійскіх адносін на новую ступень, прынясе яшчэ больш дабра народам дзвюх краін.

Сі Цзіньпін прыбыў у Чылі пасля завяршэння ўдзелу ў 24-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС, якая праходзіла ў Ліме, і дзяржаўнага візіту ў Перу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040