Прэм'ер Дзяржсавета падкрэсліў неабходнасць намаганняў па спрашчэнні адміністрацыйных дазволаў
  2016-11-23 10:38:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў рабіць больш для спрашчэння адміністрацыйных дазволаў, перадачы паўнамоцтваў адміністрацыям больш нізкага ўзроўню і паляпшэння абслугоўвання, каб вызваліць патэнцыял развіцця.

Лі Кэцян назваў рэформу па спрашчэнні адміністрацыйных дазволаў "важнай часткай кітайскай структурнай рэформы на баку прапановы", а таксама "неад'емнай часткай працэсу трансфармацыі функцый урада".

Ён паведаміў, што ўрад будзе і далей спрашчаць адміністрацыйную ўладу і паляпшаць абслугоўванне, каб стварыць спрыяльнае асяроддзе для інавацый і прадпрымальніцтва, а таксама прасоўвання рэструктурызацыі эканомікі. Рэформа запатрабуе меры па стварэнні забаронных спісаў для рэгістрацыі бізнесу, а таксама публікацыі "спісаў паўнамоцтваў", якія ўключаюць абавязкі і адказнасць мясцовых адміністрацый. Для заахвочвання ўдзелу прыватных інвестараў будзе ажыццяўляцца далейшае спрашчэнне доступу на рынак, будзе рабіцца больш для спрашчэння адміністрацыйнага кіравання, уключаючы далейшы "падзел" ліцэнзій для бізнесу і адміністрацыйных дазволаў, што дазволіць кампаніям развіваць свой бізнес і гаспадарчую дзейнасць без адміністрацыйных дазволаў.

Лі Кэцян падкрэсліў важнасць выкарыстання перадавых інфармацыйных тэхналогій для забеспячэння большай эфектыўнасці ўрадавага кантролю, заахвочвання інавацый для стварэння справядлівага, інклюзіўнага, упарадкаванага і жыццяздольнага асяроддзя для бізнесу.

Лі Кэцян таксама заклікаў прыкладаць больш намаганняў для паляпшэння ўрадавых паслуг за кошт плана "Інтэрнэт-плюс", каб забяспечыць абслугоўванне грамадства, задавальняць патрэбнасці насельніцтва і несці яму рэальныя выгады; падкрэсліў, што мясцовыя адміністрацыі павінны паўтарыць поспех кітайскіх зон свабоднага гандлю і ажыццяўляць далейшае вызваленне рынкавых жыццёвых сіл і грамадскіх творчых здольнасцяў для падтрымання сярэдневысокіх узроўню росту і руху да сярэдневысокага ўзроўню развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040