Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Чылі
  2016-11-23 16:06:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак правёў перамовы з прэзідэнтам Чылі Мішэль Бачэлет. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў далі станоўчую ацэнку развіццю двухбаковых сувязяў і аднадушна прынялі рашэнне павысіць узровень міждзяржаўных адносін да ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, каб тым самым садзейнічаць далейшаму развіццю кітайска-чылійскіх сувязяў.

Пасля перамоў кіраўнікі прысутнічалі на падпісанні дакументаў па двухбаковым супрацоўніцтве ў такіх галінах, як гандаль і эканоміка, сельская гаспадарка, кантроль якасці, культура, адукацыя, электронная камерцыя, інфармацыя, тэлекамунікацыі і фінансы.

Бакі таксама апублікавалі Сумесную дэкларацыю Кітая і Чылі аб усталяванні адносін ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040