Сі Цзіньпін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця саміту лідараў СМІ Кітая і Лацінскай Амерыкі
  2016-11-24 09:03:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця саміту лідараў СМІ Кітая і Лацінскай Амерыкі, які праходзіць у штаб-кватэры Эканамічнай камісіі ААН для Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна ў Сант'яга. На цырымоніі адкрыцця таксама прысутнічала прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет.

Сі Цзіньпін вылучыў тры прапановы для паглыблення супрацоўніцтва паміж кітайскімі і лацінаамерыканскімі СМІ. Па-першае, неабходна аказваць падтрымку адзін аднаму, разам павышаць уплыў кітайскіх і лацінаамерыканскіх СМІ, дэманстраваць свету больш сапраўдныя і дынамічныя Кітай і Лацінскую Амерыку; па-другое, неабходна ўмацоўваць перакананасць, сумесна садзейнічаць далейшаму развіццю кітайска-лацінаамерыканскага дзелавога супрацоўніцтва, павышаць энтузіязм і ўпэўненасць ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва; па-трэцяе, неабходна вучыцца адзін у аднаго і абменьвацца вопытам, садзейнічаць вывядзенню абменаў і супрацоўніцтва паміж кітайскімі і лацінаамерыканскімі СМІ на новы ўзровень. Кітай ужо абвясціў аб рашэнні стварыць цэнтр абмену навінамі паміж Кітаем і Лацінскай Амерыкай, а таксама запрасіць некаторых журналістаў лацінаамерыканскіх краін на працу і вучобу ў КНР. Адначасова з гэтым, у наступныя пяць гадоў кітайскі бок падрыхтуе 500 супрацоўнікаў СМІ для краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040