Лі Кэцян правёў чарговае пасяджэнне Дзяржсавета
  2016-11-25 10:16:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў чарговае пасяджэнне Дзяржсавета. На ім быў заслуханы даклад аб сітуацыі з агульным выкананнем задачы бягучага года па скарачэнні залішніх вытворчых магутнасцяў у металургіі і вугальнай прамысловасці, у сувязі з чым прынята рашэнне накіраваць інспекцыйныя групы Дзяржсавета на асобныя прадпрыемствы для строгай праверкі і прыцягнення да адказнасці за парушэнне заканадаўства.

На пасяджэнні было вырашана скасаваць яшчэ некалькі ліцэнзій і даведак, якія пацвярджаюць прафесійную кваліфікацыю, з мэтай палягчэння працэдур пры прыёме на працу і адкрыцці ўласнай справы. Таксама прыняты адрэдагаваны праект закона КНР аб барацьбе з нядобрасумленнай канкурэнцыяй, які дасць магчымасць удасканаліць механізмы кантролю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040