У глабальнай валютнай сістэме юань па-ранейшаму пазіцыяніруе сябе стабільна і з тэндэнцыяй да росту – намеснік кіраўніка Народнага банка Кітая І Ган
  2016-11-28 15:15:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ваганні абменных курсаў юаня выклікалі пільную ўвагу рынку. Сёння намеснік прэзідэнта Народнага банка Кітая І Ган сказаў, што юань ў глабальнай валютнай сістэме па-ранейшаму пазіцыяніруе сябе стабільна і з тэндэнцыяй да росту.

І Ган сказаў, што ў апошні час юань у пэўнай ступені абясцэніўся ў адносінах да долара ЗША, але ваганні ў адносінах да большасці іншых валют ўсё ж нязначныя. У доўгатэрміновай перспектыве таксама захаваецца тэндэнцыя да стабільнасці і росту юаня.

Ён адзначыў, што ў сярэдзіне бягучага года валютны курс юаня павёў сябе стабільна, у будучыні ёсць усе ўмовы для захавання стабільнага абменнага курсу юаня на рацыянальным і збалансаваным узроўні.

І Ган выказаў поўную ўпэўненасць у валютных рэзервах. Ён сказаў, што маштабы валютных рэзерваў Кітая набліжаюцца да 30-працэнтнай адзнакі сусветнага паказчыка. Нягледзячы на некаторае зніжэнне валютных запасаў, Кітай па-ранейшаму займае першае месца ў свеце, і гэтага цалкам дастаткова. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040