Кітай і Японія правялі 14-ы дыялог па бяспецы
  2016-11-29 10:05:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнікі міністэрстваў абароны і замежных спраў Кітая і Японіі правялі 14-ы дыялог па бяспецы.

Дыялог прайшоў пад сумесным старшынствам памочніка міністра замежных спраў КНР Кун Сюанью і намесніка міністра замежных спраў Японіі Такэа Акібы.

Кітайскі бок выказаў заклапочанасць з нагоды тэндэнцый у ваеннай сферы і бяспекі ў Японіі ў апошнія гады, заклікаўшы Японію да прыхільнасці мірнаму развіццю, а таксама падтрыманню стабільнасці, развіцця і росквіту ў рэгіёне мірнымі сродкамі, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Японскі бок паведаміў, што будзе прытрымлівацца "выключна абарончай палітыкі" і мае намер нарошчваць ўзаемны давер з кітайскім бокам з дапамогай дыялогу.

Бакі дамовіліся падтрымліваць сувязь і супрацоўніцтва ў сферы абароны і бяспекі, а таксама ўладжваць рознагалоссі ў інтарэсах паляпшэння двухбаковых адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040