Колькасць загінуўшых у выніку крушэння самалёта ў Калумбіі скарацілася да 71 чалавека
  2016-11-30 16:32:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамленняў з Багаты, згодна з апошнімі афіцыйнымі дадзенымі Калумбіі на борце самалёта, які пацярпеў крушэнне ўвечары 28 лістапада паблізу міжнароднага аэрапорта горада Мэдэльіна ў дэпартаменце Антыокія, знаходзіліся 77 чалавек, колькасць загінуўшых скарацілася на 4 чалавекі.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення па пераадоленні катастроф Калумбіі, у самалёце знаходзіліся 77, а не 81 чалавек. Паводле яго слоў, 6 чалавек выжылі, 71 чалавек загінуў, 4 чалавекі не прайшлі рэгістрацыю на рэйс.

Аэрапорт горада Мэдэльін паведаміў, што перад крушэннем экіпаж самалёта, што выляцеў з Балівіі, паведаміў каманднай вышцы аб тэхнічных непаладках.

Раней паведамлялася, што самалёт, на борце якога знаходзіўся 81 чалавек, у тым ліку ігракі бразільскай футбольнай каманды "Шапекоэнсе", пацярпеў крушэнне 28 лістапада паблізу міжнароднага аэрапорта горада Мэдэльін на паўночным захадзе Калумбіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040