Bohai Commodity Exchange Co. набыла Украінскі банк рэканструкцыі і развіцця
  2016-12-01 16:46:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фонд дзяржаўнай маёмасці / ФДМ / Украіны правёў аўкцыён па продажы 99,9 % дзяржпакету акцый Украінскага банка рэканструкцыі і развіцця / УБРР /. Пераможцам таргоў, як паведамляе прэс-служба ФДМ, стала кампанія Bohai Commodity Exchange Co., Ltd. (BOCE) - найбуйнейшая спотавая таварная біржа КНР.

Заяўку на ўдзел у аўкцыёне падаў толькі адзін удзельнік, таму УБРР быў прыватызаваны па стартавым кошце ў 82,8 млн грыўняў (3,3 мільёны долараў ЗША).

Кіраўнік ФДМ Ігар Білавус выказаў спадзяванне, што дзякуючы BOCE УБРР стане мастом, які злучыць бізнес-колы Украіны і КНР. Ён заклікаў іншыя кітайскія кампаніі прыняць удзел у маштабнай прыватызацыі, у рамках якой украінскія ўлады плануюць да канца 2017 года перадаць у прыватную ўласнасць звыш 300 дзяржпрадпрыемстваў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040