У Тайландзе на прастол узышоў Рама X
  2016-12-02 15:13:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спадчыннік тайскага прастола Маха Вачыралангкорн вечарам 1 снежня прыняў запрашэнне спікера Нацыянальнай заканадаўчай асамблеі Тайланда Пампета Вічытчанчая ўзысці на трон.

У прысутнасці рэгента Прэма Цінсулананды, прэм'ер-міністра Праюта Чан-Очы, Пампета Вічытчанчая і старшыні Вярхоўнага суда Вірапона Тангсувана, Маха Вачыралангкорн быў афіцыйна абвешчаны каралём Тайланда Рамай X.

Увечары таго ж дня Пампет Вічытчанчай і Прают Чан-Оча выступілі з прамовай і абвясцілі аб тым, што Тайланд уступіў у эру Рамы X.

Адзначым, што Маха Вачыралангкорн нарадзіўся 28 ліпеня 1952 года. Ён з'яўляецца адзіным сынам караля Пуміпона Адульядэта і каралевы Сірыкіт Кіціякары.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040