Белая кніга: сярэдняя чаканая працягласць жыцця ў Кітаі дасягнула 76,34 года
  2016-12-02 16:29:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі створана найбуйнейшая ў свеце сістэма сацыяльнага забеспячэння. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця жыхароў Кітая павысілася з 35 гадоў у 1949 годзе да 76,34 года ў 2015 годзе, па гэтым паказчыку Кітай знаходзіцца ў першых шэрагах сярод краін, якія развіваюцца. Аб гэтым паведамляецца ў Белай кнізе аб праве на развіццё, апублікаванай у чацвер Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.

У дакуменце ўказваецца, што ўтварэнне КНР стварыла шырокую прастору для ажыццяўлення права на развіццё. Дзякуючы больш чым 60-гадоваму развіццю комплексная моц Кітая значна ўзмацнілася, жыццё насельніцтва дасягнула гістарычнага скачка ад беднасці да сярэдняй заможнасці, права на развіццё кітайскага народа ў эканамічнай, палітычнай, культурнай, сацыяльнай, экалагічнай і іншых сферах бесперапынна эфектыўна забяспечвалася.

За больш чым 30 гадоў пасля абвяшчэньня палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі больш за 700 млн чалавек пазбавіліся ад беднасці, што склала больш за 70 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва свету, што вызвалілася ад беднасці. У 2015 годзе ў Кітаі 99,88 % дзяцей малодшага школьнага ўзросту вучыліся ў пачатковых школах, поўная дзевяцігадовая абавязковая адукацыя была даступна для 93 %. школьнікаў, 87 % выпускнікоў сярэдніх школ першай ступені змаглі працягнуць атрымліваць сярэднюю адукацыю ў школах другой ступені. Якасць вышэйшай адукацыі ў Кітаі ўжо наблізілася да ўзроўню сярэднеразвітых краін, паведамляецца ў Белай кнізе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040