Абама і Сіндза Абэ сустрэнуцца на Гаваях і наведаюць Пэрл-Харбар
  2016-12-06 16:07:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Белы дом ЗША ў панядзелак паведаміў, што прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ сустрэнуцца 27 снежня на Гаваях.

У кароткай заяве Белага дома гаворыцца, што падчас сустрэчы лідары падвядуць вынікі супрацоўніцтва паміж ЗША і Японіяй у апошнія чатыры гады ў галінах бяспекі, эканомікі і процідзеяння глабальным выклікам.

У заяве таксама паведамляецца, што Б. Абама і Сіндза Абэ разам наведаюць Пэрл-Харбар, каб ушанаваць памяць амерыканскіх ваенных, якія 75 гадоў таму загінулі ў выніку нападу японскай авіяцыі на Пэрл-Харбар.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040