У Кітаі шмат месцаў, якія прэм'ер-міністру Японіі варта наведаць для ўшанавання памяці – МЗС КНР
  2016-12-08 09:19:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калі Японія гатова раскаяцца ў сваіх дзеяннях і шчыра прынесці прабачэнні, то ў Кітаі шмат месцаў для ўшанавання памяці, якія прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ можа наведаць, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на прэс-канферэнцыі, каменціруючы жаданне прэм'ер-міністра Японіі наведаць Перл-Харбар. Кітай нязменна надае важнасць абароне справядлівасці ў свеце і міжнароднага парадку, вызначанага пасля вайны. Разам з гэтым, вельмі важна, каб Японія выпрацавала правільны падыход да гісторыі і прадпрымала практычныя крокі для атрымання даверу пацярпелых азіяцкіх краін, у тым ліку Кітая, далей сказаў Лу Кан.

Як амерыканскі народ не забывае напад японскай авіяцыі на Перл-Харбар, кітайскі народ не забудзе ахвяр Вайны супраціўлення японскім захопнікам і суайчыннікаў, якія загінулі ў Нанкінскай разні. Лу Кан падкрэсліў, што ў Кітаі ёсць вялікая колькасць мясцін, якія нагадваюць Японіі і міжнароднай супольнасці аб ваенных злачынствах краін-агрэсараў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040