Валютныя рэзервы Кітая ў лістападзе скараціліся на 69,1 млрд дол.
  2016-12-08 17:40:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Золатавалютныя рэзервы Кітая па выніках лістапада скараціліся на 69,1 млрд долараў ЗША - да 3 трлн 51,6 млрд. Амплітуда падзення / 2,2 % / стала найбольш высокай са студзеня гэтага года. Такія дадзеныя ў сераду апублікаваў Цэнтрабанк КНР (Народны банк Кітая).

Скарачэнне рэзервовых актываў Кітая працягваецца ўжо пяты месяц.

Хоць аб'ёмы рэзерваў набліжаюцца да адзнакі ў 3 трлн, турбавацца не варта, лічаць эксперты. Адток капіталу ў лістападзе некалькі набраў абароты, але ў цэлым працэс не выйшаў з-пад кантролю, тлумачаць яны.

Адной з прычын скарачэння рэзервовых актываў эксперты называюць умацаванне долара і, як вынік, - абясцэньванне іншых валют. Так, у лістападзе долар вырас на 3%, тады як японская ена страціла ў адносінах да долара 8,42 %, еўра абясцэнілася на 3,57 %, а кітайскі юань страціў 1,69 %.

Долар умацаваўся на чаканнях, што ўзраслі, адносна ўліковай стаўкі ФРС і эканомікі ЗША, адзначаюць эксперты.

"Скарачэнне золатавалютных рэзерваў амаль напалову адбылося пры канвертацыі валют", - сказаў Се Ясюань, аналітык China Merchants Securities.

"Аб'ёмы золатавалютных рэсурсаў вызначае рынак, і няма нейкай абавязковай лічбы. Таму хвалявацца не варта. Няма неабходнасці і стрымліваць залатыя рэзервы ў межах вышэй за 3 трлн долараў", - адзначае Гуань Таа з аналітычнага цэнтра "Кітайскія фінансы: Форум 40". У снежні сітуацыя з адтокам капіталу некалькі палепшыцца, лічыць Се Ясюань. Прычын гэтаму некалькі. Па-першае, чакаецца, што да канца года ўліковая стаўка ФРС будзе перагледжана, і долар спыніць ўмацоўвацца. А па-другое, у Кітаі рэгулятары зрабілі больш жорсткім кантроль за чыстымі выдаткамі юаня, таксама чакаецца, што аб'ёмы афшорных рэзерваў і рэзерваў замежнай валюты скароцяцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040