Кітай карэктуе спіс галін з доступам замежных інвестыцый
  2016-12-08 17:41:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду на сайце Дзяржкамітэта па справах рэформаў і развіцця - быў апублікаваны перапрацаваны спіс галін, у якія дапускаюцца замежныя інвестыцыі. Дакумент прадстаўлены на грамадскае абмеркаванне.

Калі пералік галін будзе зацверджаны ў цяперашнім выглядзе, гэта будзе азначаць, што Кітай лічыць прыярытэтным прыцягненне замежных інвестыцый у мадэрнізацыю аграрнага сектара і апрацоўчай прамысловасці, развіццё высокіх тэхналогій, энергазберажэнне і ахову навакольнага асяроддзя, а таксама стварэнне сучаснай індустрыі паслуг.

У сферы абслугоўвання аўтары дакумента прапануюць адкрыць доступ замежнага капіталу ў такія сферы, як аўтамабільныя пасажырскія перавозкі, пагрузка і выгрузка на замежных грузавых судах, праверка крэдытаздольнасці і інш.

У вытворчасці зялёнае святло замежным інвестыцыям плануецца даць у сферы абсталявання гарадскога рэйкавага транспарту, аўтамабільных акумулятараў на новых крыніцах энергіі, харчовых тлушчаў, глыбокай перапрацоўкі кукурузы.

Здабываючая прамысловасць разлічвае прыцягнуць замежны капітал у здабычу каштоўных металаў, літыю, а таксама здабычу нафты і газу з нетрадыцыйных крыніц.

Пералік галін, у якія дазволены доступ замежных інвестыцый, упершыню быў сфармаваны ў 1995 годзе. З тых часоў ён зведаў 6 правак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040