87 млн жыхароў паўночных раёнаў Кітая карыстаюцца вадой, што перакідваецца з поўдня
  2016-12-12 16:30:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За два гады пасля рэалізацыі першай чаргі цэнтральнай і ўсходняй ліній праекта перакідання вады "Поўдзень-Поўнач" гэтай вадой змаглі скарыстацца 87 млн жыхароў Кітая, паведаміў у панядзелак начальнік Канцылярыі пры Камісіі Дзяржсавета КНР па ўзвядзенні водаканалаў з паўднёвых раёнаў у паўночныя Э Цзінпін.

Цэнтральная і ўсходняя лініі праекта ахапілі два гарады цэнтральнага падпарадкавання - Пекін і Цяньцзінь, а таксама 33 горада акруговага ўзроўню ў прав. Хэбэй, Хэнань, Шаньдун і Цзянсу.

У тым ліку, да гэтага часу ў рамках першай чаргі цэнтральнай лініі праекта было пастаўлена ў агульнай колькасці 5,98 мільярдаў кубаметраў вады, што прынесла карысць 47 млн жыхароў Пекіна, Цяньцзіня, прав. Хэбэй і Хэнань. Пасля ўводу ў эксплуатацыю першай чаргі ўсходняй лініі праектаў на тэрыторыю прав. Шаньдун было перакінута ў агульнай колькасці 1,1 млрд кубаметраў вады, што прынесла карысць больш чым 40 млн жыхароў і значна змякчыла дэфіцыт водных рэсурсаў у Шаньдуне.

Акрамя таго, перакідка вады з поўдня дала магчымасць значна палепшыць якасць пітной вады ў адпаведных рэгіёнах. Да прыкладу, пасля ўжывання "паўднёвай вады" калянасць вадаправоднай вады ў Пекіне скарацілася з былых 380 мг да 120-130 мг на літр.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040