Кітай заклікаў новаабранага прэзідэнта ЗША прытрымлівацца палітыкі "аднаго Кітая"
  2016-12-13 08:56:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае новы ўрад ЗША і лідара краіны разумець высокую ступень адчувальнасці тайваньскага пытання і абачліва да яго падыходзіць. Пра гэта заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Гэн Шуан, каментуючы нядаўнія выказванні абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Паведамляецца, што 11 снежня Д. Трамп у інтэрв'ю амерыканскім СМІ адзначыў, што ён не разумее, чаму ЗША павінны быць звязаныя палітыкай "аднаго Кітая", калі толькі ЗША і Кітай не заключаць адпаведнае пагадненне, якое датычыцца гандлю і іншых пытанняў.

Палітыка "аднаго Кітая" з'яўляецца палітычным фундаментам развіцця кітайска-амерыканскіх адносін, сказаў Гэн Шуан на чарговай прэс-канферэнцыі.

Устойлівае і здаровае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін і супрацоўніцтва ў важных сферах немагчыма ў выпадку пашкоджання гэтага фундаменту, сказаў кітайскі дыпламат.

Тайваньскае пытанне, якое тычыцца суверэннага права і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая, закранае карэнныя інтарэсы кітайскага боку, сказаў Гэн Шуан.

Кітайскі бок заклікае новы ўрад ЗША і лідара краіны разумець высокую ступень адчувальнасці тайваньскага пытання, працягваць прытрымлівацца палітыкі "аднаго Кітая" і прынцыпаў, зафіксаваных у трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, абачліва падыходзіць да тайваньскага пытання каб пазбегнуць сур'ёзных перашкод і не прынесці шкоду адносінам паміж дзвюма краінамі , сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040