МЗС КНР пракаментаваў пытанне аб вылучэнні Д.Трампам кандыдата на пасаду дзяржсакратара ЗША
  2016-12-14 09:07:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан заявіў на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі, што не залежна ад таго, хто будзе прызначаны на пасаду дзяржсакратара ЗША, Кітай мае намер сумеснымі намаганнямі пастаянна дамагацца яшчэ большага прагрэсу ў кітайска-амерыканскіх адносінах на новай стартавай кропцы.

На прэс-канферэнцыі журналіст удакладніў у прадстаўніка МЗС, ці занепакоены Кітай тым, што Дональд Трамп мае намер намінаваць на ўказаны пост кіраўніка нафтавай кампаніі ExxonMobil Рэкса Тылерсана, які мае дастаткова невялікі досвед кантактаў з Кітаем.

Здаровыя і стабільныя адносіны паміж Кітаем і ЗША адпавядаюць асноватворным інтарэсам абедзвюх краін і іх народаў, на думку прадстаўніка міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуана. Ён выказаў спадзяванне на магчымасць узмацнення кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі КНР і ЗША і паглыбленне супрацоўніцтва, а таксама пажадаў, каб ведамствы адыгралі важную і канструктыўную ролю ў прасоўванні стабільнага і ўстойлівага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040