У кітайскага юаня ёсць добрыя ўмовы для захавання стабільнасці
  2016-12-14 11:06:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сярэдневысокія тэмпы росту кітайскай эканомікі дазволяць кітайскаму юаню захаваць стабільнасць, заявілі ў аўторак у Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР.

Нядаўняя дэвальвацыя кітайскай валюты да долара была выкліканая "міжнароднымі фактарамі", у прыватнасці узрослымі чаканнямі адносна павышэння працэнтнай стаўкі ФРС, адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржстата КНР Маа Шэн'юн на прэс-канферэнцыі.

У ведамстве таксама падкрэслілі, што паслабленне да долара прадэманстравалі і іншыя валюты, прычым амплітуда дэвальвацыі ў іх была значна вышэйшая, чым у юаня.

Рост попыту на актывы ў кітайскай валюце на міжнародным рынку забяспечвае цэлы шэраг фактараў, адзначаюць у Дзяржстаце. У тым ліку, гаворка ідзе пра сярэдневысокія тэмпы росту кітайскай эканомікі, станоўчы гандлёвы баланс і дастатковыя валютныя рэзервы. Немалаважная таксама актыўная рэалізацыя ініцыятывы "Пояса і шляху" і ўключэнне юаня ў кошык SDR. Усё гэта стварае добрыя ўмовы для стабільнасці кітайскай валюты.

Па дадзеных Кітайскага цэнтра валютных здзелак, цэнтральны парытэтны курс юаня да долара па выніках аўторка ўмацаваўся на 152 базавых пункта - да адзнакі 6,8934.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040