Кітай: Саміт з Японіяй і РК павінен адбыцца ў "зручны час"
  2016-12-14 15:52:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заявіў, што трохбаковы саміт з Японіяй і Рэспублікай Карэя павінен адбыцца ў "зручны час". Гэта выказванне было зроблена пасля таго, як Японія, якая з'яўляецца чарговым старшынёй саміту, адклала правядзенне сустрэчы на 2017 год.

Японія мела намер правесці штогадовы трохбаковы саміт у снежні, але не было ўпэўненасці ў тым, што яго зможа наведаць уцягненая ў скандал прэзідэнт РК Пак Кын Хе.

"З прычыны розных акалічнасцяў мы перасунем яго і правядзем у Японіі ў зручны час у наступным годзе", - сказаў міністр замежных спраў Японіі Фумія Кісіда.

"Кітай падтрымлівае цесны кантакт з Японіяй з нагоды саміту", - сказаў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан.

"Трохбаковы саміт павінен адбыцца ў зручны час і ў спрыяльных для трох бакоў умовах, а таксама прынесці пазітыўныя вынікі", - дадаў ён.

Гэн Шуан зноў пацвердзіў, што Кітай надае вялікую важнасць трохбаковаму супрацоўніцтву з Японіяй і РК і гатовы цесна працаваць з дзвюма краінамі.

Кітай разлічвае на працяг удасканалення трохбаковага супрацоўніцтва, а таксама забеспячэнне яго здаровага, стабільнага і ўстойлівага росту, заявіў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040