"Ісламская дзяржава" абвясціла аб сваёй адказнасці за выбух каля копцкага сабора ў Каіры
  2016-12-14 17:18:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава" у аўторак апублікавала заяву, у якой узяла на сябе адказнасць за выбух 11 снежня каля копцкага сабора ў сталіцы Егіпта.

У заяве гаворыцца, што смяротнік Абу Абдала Масры здзейсніў згаданы тэракт.

Нагадаем, у першай палове дня 11 снежня каля копцкага сабора ў раёне Абасія ў цэнтры Каіра прагрымеў выбух. Паводле апошніх звестак, тэракт забраў жыцці 24 чалавек, яшчэ 49 атрымалі раненні.

12 снежня прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі, які прысутнічаў на пахаванні ахвяр тэракту, называў адказным за выбух іншага чалавека - Махмуда Шафіка Мустафу.

Міністэрства ўнутраных спраў Егіпта ў апублікаванай у аўторак заяве паведаміла, што лідары арганізацыі "Браты-мусульмане" маюць дачыненне да выбуху, які прагрымеў у Каіры,і падазраюцца ў аказанні дапамогі і грашовай падтрымкі тэрарыстам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040