СБ ААН прыняццем рэзалюцыі выказаў павагу і ўдзячнасць Пан Гі Муну
  2016-12-15 16:31:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

СБ ААН у сераду аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая выказвае павагу і ўдзячнасць Пан Гі Муну, што сыходзіць з пасады генеральнага сакратара ААН.

У рэзалюцыі Савет бяспекі ўхваліў нястомныя намаганні Пан Гі Муна для садзейнічання справядліваму і канчатковаму ўрэгуляванню спрэчак і канфліктаў у розных раёнах свету, высока ацаніў ініцыяваныя ім рэформы і вылучаныя ім шматлікія прапановы па карэкціроўцы і ўмацаванні ролі і дзейнасці сістэм ААН.

Выступаючы з прамовай на пасяджэнні, Пан Гі Мун адзначыў, што ў цяперашні час праца Савета бяспекі па захаванні міру і бяспекі на планеце застаецца вельмі складанай. Паводле яго слоў, на працягу апошняга дзесяцігоддзя яго знаходжання на пасадзе генеральнага сакратара ААН Савет бяспекі выдаў мандат на стварэнне больш за дзесяць міратворчых місій і палітычных місій, ужываў інавацыйны падыход для процідзеяння складаным сітуацыям. Ён заклікаў СБ у далейшым павялічыць свае намаганні па прадухіленні канфліктаў, згуртавацца і сумесна садзейнічаць урэгуляванню сірыйскай і паўднёвасуданской праблем.

72-гадовы Пан Гі Мун пачаў выконваць паўнамоцтвы генеральнага сакратара ААН 1 студзеня 2007 года і пакіне пост 31 снежня гэтага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040