Сі Цзіньпін павіншаваў І.Дадона з выбраннем на пасаду прэзідэнта Малдовы
  2016-12-16 08:55:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 14 снежня, накіраваў віншавальную тэлеграму Ігару Дадону ў сувязі з яго выбраннем на пасаду прэзідэнта Малдовы.

Сі Цзіньпін у сваім пасланні заявіў, што ад імя ўрада і народа Кітая, а таксама ад сябе асабіста горача віншуе І.Дадона з выбраннем на пасаду прэзідэнта Малдовы і жадае ўсяго найлепшага.

"Я высока цаню развіццё адносін паміж Кітаем і Малдовай і маю намер сумесна з Вамі садзейнічаць далейшаму прагрэсу кітайска-малдаўскіх адносін дружалюбнага супрацоўніцтва на карысць дзвюх краін і іх народаў", - адзначыў старшыня КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040