Забойства пасла РФ у Турцыі было здзейснена турэцкім паліцэйскім
  2016-12-20 13:32:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Расійскі амбасадар Андрэй Карлаў у панядзелак увечары быў застрэлены ў Анкары на публічным мерапрыемстве. Забойцам апынуўся турэцкі паліцэйскі, які пазней быў забіты на месцы здарэння.

Міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сойле, міністр аховы здароўя Рэджэп Акдаг і міністр нацыянальнай абароны Фікры Ышык у панядзелак увечары ў бальніцы, дзе знаходзяцца параненыя, правялі прэс-канферэнцыю. На ёй Сулейман Сойле паведаміў, што стральба адбылася прыкладна ў 19:05 па мясцовым часе. Андрэй Карлаў памёр у бальніцы, яшчэ тры чалавекі, якія атрымалі раненні падчас інцыдэнту, знаходзяцца ў стабільным стане.

Паводле яго звестак, 22-гадовы забойца Меўлют Мерт Алтынташ быў турэцкім паліцэйскім і апошнія 2,5 года працаваў у сілах спецыяльнага прызначэння. Зараз яго сястра і маці затрыманы.

Як даведаўся журналіст агенцтва «Сіньхуа» на месцы здарэння, узброены напад на Карлава адбыўся ў Цэнтры сучаснага мастацтва на адкрыцці выставы "Расія вачама турак". Паліцыя і антытэрарыстычнае падраздзяленне заблакіравалі месца здарэння, вялікая колькасць паліцэйскіх падтрымлівае грамадскі парадак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040