У надыходзячым годзе Пеўня будзе 13 месяцаў
  2016-12-20 16:06:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 студзеня 2017 года надыходзіць Новы год па традыцыйным кітайскім месячным календары – год Пеўня. Гэта высакосны год, у якім будзе 13 месяцаў і 384 дні.

У аснове кітайскага месячнага календара ляжыць перыяд змены фаз Месяца, які складае 29,5306 дзён, 12 месяцаў раўняюцца 354 або 355 дням. Такім чынам, месячны год карацей сонечнага на 11 дзён. Але калі б такая розніца ў колькасці дзён сонечнага і месячнага гадоў захоўвалася, непазбежна ўзнікла б сітуацыя, калі Чуньцзе адзначаўся б і летам. Таму для карэкціроўкі гэтай розніцы у Кітаі выкарыстоўваецца метад дабаўлення высакоснага месяца. На 19 звычайных гадоў па месячным календары прыпадае сем высакосных, якія доўжацца 383-385 дзён за кошт дадання яшчэ аднаго месяца. А ў «звычайных» гадах – 353-355 дзён.

У надыходзячым годзе Пеўня будзе два шостых месяца, у сувязі з гэтым у месячным календары 2017 года будзе шэсць кароткіх месяцаў па 29 дзён і сем доўгіх месяцаў па 30 дзён – усяго 384 дні. У мінулы раз высакосны месяц дадаваўся ў 2014 годзе – у год Каня, а ў наступны раз 13 месяцаў будзе ў 2020 годзе – у год Пацука. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040