Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з экіпажам касмічнага карабля "Шэньчжоу-11" падкрэсліў важнасць навуковых інавацый
  2016-12-21 14:39:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак павіншаваў з паспяховым выкананнем місіі касмічнага карабля "Шэньчжоу-11" і падкрэсліў важнасць навуковых інавацый у галіне касманаўтыкі. Сі Цзіньпін зрабіў гэту заяву падчас сустрэчы з членамі экіпажа касмічнага карабля "Шэньчжоу-11" Цзін Хайпэнам і Чэнь Дунам.

"Шэньчжоу-11" быў запушчаны ў космас 17 кастрычніка. Праз два дні адбылася яго стыкоўка з першай у краіне касмічнай лабараторыяй "Цяньгун-2", дзе касманаўты правялі 30 дзён – на сёння гэта самы доўгі тэрмін для кітайскай касманаўтыкі.

18 лістапада капсула касмічнага карабля "Шэньчжоу-11" з двума касманаўтамі паспяхова прызямлілася ва Унутранай Манголіі, што азнаменавала завяршэнне касмічнай місіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040