Японія паспяхова запусціла спадарожнік ERG
  2016-12-21 14:39:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японскае аэракасмічнае агенцтва ўчора ў 20:00 паспяхова запусціла з прэфектуры Кагасіма ракету-носьбіт лёгкага класу "Эпсілан", якая даставіць на запланаваную арбіту спадарожнік для даследавання высокаэнергетычных зараджаных часціц.

Гэта другі запуск ракеты-носьбіта ў Японіі за апошнія паўмесяца, а таксама другі запуск цвёрдапаліўнай ракеты-носьбіта серыі "Эпсілан", якая была ўпершыню запушчана ў верасні 2013 года. Праз 13 хвілін пасля запуску ERG аддзяліўся ад ракеты і паспяхова выйшаў на арбіту.

Вага спадарожніка ERG складае прыкладна 350 кг. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040