Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Кітаі скарацілася
  2016-12-22 15:57:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2015 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Кітаі скарацілася на больш чым 60% у параўнанні з узроўнем 12-гадовай даўніны, калі ўступіў у сілу Закон КНР аб бяспецы дарожнага руху, адзначаецца ў дакладзе, які ў сераду быў прадстаўлены на разгляд 25-й сесіі ПК УСНП 12-га склікання.

Згодна з дакладам, летась у краіне адбылося 188 тыс. дарожных аварый, якія прывялі да гібелі 58 тыс. чалавек. У той жа час колькасць аўтамашын у Кітаі павялічылася са 107 млн. у 2004 годзе да 278 млн. у мінулым годзе. Апрача таго, у 2015 годзе колькасць ДТЗ у краіне, звязаных з кіраваннем аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення, знізілася на 46,7% супраць ўзроўню 12-гадовай даўніны.

Даклад складзены па выніках даследавання, праведзенага ПК УСНП у жніўні-кастрычніку бягучага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040