Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць больш эфектыўнай барацьбы з паводкамі
  2016-12-23 15:53:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян акцэнтаваў увагу на неабходнасці палепшыць меры па барацьбе з паводкамі.

У дырэктыве да ўдзельнікаў плянарнага пасяджэння Галоўнага дзяржаўнага штаба па барацьбе з паводкамі і засухай Лі Кэцян выказаў падзяку ўсім, хто змагаўся і ліквідаваў наступствы паводак у бягучым годзе, якія сталі самымі моцнымі з 1998 года.

Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай павінен прасоўваць рэформы ў сферы прадухілення стыхійных бедстваў і стратэгій ліквідацыі іх наступстваў, узмацніць сістэму маніторынгу і экстраннага рэагавання на прыродныя катастрофы, паскорыць аднаўленне і будаўніцтва галоўных гідратэхнічных аб'ектаў краіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040