Лі Кэцян заклікаў прыкладаць намаганні для садзейнічання развіццю заходняга Кітая
  2016-12-26 09:05:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкладаць больш намаганняў для садзейнічання ўстойліваму і здароваму развіццю заходніх рэгіёнаў Кітая.

Кітай дасягнуў прыкметнага прагрэсу пасля старту ў 2000 годзе рэалізацыі стратэгіі развіцця заходніх рэгіёнаў. Перыяд 13-га пяцігадовага плана мае ключавое значэнне для рэалізацыі трансфармацыі і ўдасканалення эканомікі заходніх рэгіёнаў, сказаў Лі Кэцян на апошнім пасяджэнні Дзяржсавета.

Кітаю неабходна прасоўваць структурныя рэформы ў сферы прапановы, умерана нарошчваць попыт, паскараць інавацыі, працягваць рэалізацыю стратэгіі развіцця заходняга Кітая, узмацняць каардынацыю з іншымі асноўнымі стратэгіямі, уключаючы ініцыятыву "адзін пояс, адзін шлях" і развіццё эканамічнага пояса ракі Янцзы, адзначыў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040