Адбылася цырымонія запуску будаўніцтва чыгункі Китай-Лаос
  2016-12-26 10:25:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Луангпрабангу на поўначы Лаоса адбылася цырымонія запуску будаўніцтва чыгункі Кітай-Лаос. На цырымоніі прысутнічалі прэм'ер-міністр Лаоса Тханглоун Сісуліт і прадстаўнікі лаоскага і кітайскага бакоў.

Гендырэктар Кітайскай чыгуначнай карпарацыі Хуан Дзіфу адзначыў, што чыгунка Кітай-Лаос – важны праект стратэгічнага супрацоўніцтва, які быў распрацаваны вышэйшымі кіраўнікамі дзвюх краін. Чыгунка Кітай-Лаос з'яўляецца важнай часткай азяцкай чыгуначнай сеткі, а таксама важным аб'ектам інфраструктуры, што звязвае дзве краіны.

Міністр грамадскіх работ і транспарту Лаоса Бунчан Сітхавонга адзначыў, што дадзены праект з'яўляецца гістарычнай вяхой усебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, мае важнае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця Лаоса, што пашырае і павышае супрацоўніцтва дзвюх краін у зоне свабоднага гандлю Кітай-АСЕАН. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040