Кітай аднавіў дыпламатычныя адносіны з Сан-Тамэ і Прынсіпі
  2016-12-27 11:16:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Сан-Тамэ і Прынсіпі абвясцілі аб аднаўленні з 26 снежня разарваных амаль 20 гадоў таму дыпламатычных адносін на ўзроўні паслоў. Аб гэтым паведамляецца ў апублікаваным дзвюма краінамі сумесным камюніке.

Міністр замежных спраў КНР Ван І правёў у кітайскай сталіцы перамовы з міністрам замежных спраў Сан-Тамэ і Прынсіпі Урбіна Бателью, таксама было падпісана сумеснае камюніке аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Згодна з камюніке, урад Сан-Тамэ і Прынсіпі прызнае, што ў свеце ёсць толькі адзін Кітай, урад Кітайскай Народнай Рэспублікі з'яўляецца адзіным легітымным урадам, якi прадстаўляе ўвесь Кітай, Тайвань з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая. Урад Сан-Тамэ і Прынсіпі абавязаўся не падтрымліваць ніякіх афіцыйных адносін з Тайванем, не падтрымліваць з ім ніякіх афіцыйных кантактаў.

Кітай устанавіў дыпламатычныя адносіны з заходнеафрыканскай астраўной дзяржавай Сан-Тамэ і Прынсіпі 12 ліпеня 1975 года. У 1997 годзе Сан-Тамэ і Прынсіпі абвясцілі аб устанаўленні дыпламатычных адносін з Тайванем, і пасля гэтага Кітай перапыніў дыпадносіны з Сан-Тамэ і Прынсіпі.

Згодна з апублікаванай 20 снежня урадам Сан-Тамэ і Прынсіпі заяве, ім было прынята рашэнне аб разрыве дыпламатычных адносін з Тайванем. Кітай павітаў гэты крок. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040