МЗС КНР пра візіт японскага прэм'ера Абэ ў Пэрл-Харбар
  2016-12-28 10:04:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Без прымірэння з пацярпелымі азіяцкімі краінамі, у тым ліку Кітаем, гэтую старонку гісторыі Японіі нельга лічыць перагорнутай", - заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, каментуючы візіт у Пэрл-Харбар японскага прэм'ера Сіндза Абэ.

Праз свой візіт кіраўнік японскага ўрада, як адзначае агенцтва Кіода Цусін, разлічвае "канчаткова ўправіцца з гісторыяй Другой сусветнай вайны".

"Дазвольце нагадаць, што ў Сусветнай антыфашысцкай вайне галоўным тэатрам ваенных дзеянняў на Усходзе быў Кітай, і кітайскі народ панёс велізарныя нацыянальныя страты для дасягнення перамогі ў гэтай вайне", - сказала Хуа Чуньін на штодзённай прэс-канферэнцыі.

У гэтым пытанні "японскаму кіраўніку больш нельга абыходзіць галоўнае, засяроджваючыся на дробязях", падкрэсліла дыпламат, заклікаўшы японскі бок "сумленна пераасэнсаваць сваё агрэсіўнае мінулае і такім чынам управіцца з ім".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040