Навагодняе віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіна
  2016-12-31 19:03:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні Новага года старшыня КНР Сі Цзіньпін у эфіры Міжнароднага радыё Кітая, Цэнтральнага народнага радыё, Цэнтральнага тэлебачання Кітая, Глабальнай тэлевізійнай сеткі Кітая і праз Інтэрнэт перадаў навагоднія віншаванні з надыходзячым 2017 годам. Прапануем вашай увазе поўны тэкст навагодняга віншавання.

Паважаныя таварышы і сябры, шаноўнае спадарства!

Сыходзіць 2016 год, хутка праб'юць куранты, абвяшчаючы аб надыходзе Новага 2017-га года. У сувязі з гэтым цудоўным момантам, развітваючыся са старым годам і сустракаючы новы, я хачу павіншаваць з надыходзячым Новым годам прадстаўнікоў усіх народнасцяў нашай велізарнай краіны, суайчыннікаў, якія пражываюць у ААР Сянган і ААР Аамэнь, на Тайвані і за мяжой, а таксама ўсіх сяброў з розных краін і рэгіёнаў свету!

2016 год - год незвычайны і незабыўны. Сёлета пачалася чарговая 13-ая пяцігодка. Мы паспяхова рэалізуем заяўленыя абяцанні аб новым этапе развіцця, паскараем тэмпы ўсебаковага стварэння грамадства са сярэднезаможным узроўнем жыцця, а таксама прасоўваем эканамічны рост нашай краіны, каб і далей стаяць у першых шэрагах сусветных дзяржаў. Мы прыкладаем актыўныя намаганні для ўсебаковага паглыблення рэформаў, зрабілі важныя захады ў сферы абароны і ў плане рэформы ўзброеных сілаў у цэлым, дабіліся вялікага прарыву ва ўсіх галінах, вызначылі ключавыя напрамкі рэфармавання, якія носяць асноватворны характар, выконваюць ролю чатырох важных слупоў і васьмі важных паль пры ўзвядзенні моцнай і надзейнай будовы. Мы актыўна ідзем па шляху кіравання дзяржавай на аснове вяршэнства закона, мы працягваем паступальнае рэфармаванне судовай сістэмы і ўсяляк спрыяем справядлівасці судаводства ў мэтах абароны грамадскай справядлівасці. Мы актывізуем намаганні ў сферы ўсебаковага строгага ўнутрыпартыйнага рэгулявання, цвёрда ажыццяўляючы антыкарупцыйную канцэпцыю «Біць і тыграў, і мух», кажучы па сутнасці, мы працягваем чысціць палітычную экасістэму, у сувязі з чым, пастаянна паляпшаецца стыль партыйнай працы, эфектыўнасць дзейнасці палітработнікаў у палітычным і грамадскім жыцці.

У 2016 годзе ў Кітаі запушчаны ў эксплуатацыю найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп, спадарожнік Укун ужо цэлы год знаходзіцца на арбіце, спадарожнік Мацзы ўдала запушчаны ў космас, дарэчы кажучы, касмічны карабель Шэньчжоў-11 і касмічная лабараторыя Цяньгун-2 таксама працягваюць свае місіі ў космасе, у Алімпійскіх гульнях кітайскія спартсмены паказалі бліскучыя поспехі, кітайскія валейбалісткі зноў заваявалі высокія ўзнагароды пасля 12-гадовых нястомных трэніровак ... варта адзначыць і многія іншыя цудоўныя дасягненні краіны і народа, якія сталі рэальнасцю дзякуючы вынікам рэфармавання. У прыватнасці, тыя гарадскія жыхары, якія пераехалі з сельскіх раёнаў краіны, атрымалі лепшыя ўмовы жыцця, аналагічныя тым, што атрымліваюць карэнныя гарадскія жыхары. Прыкметна павысіўся ўзровень адукацыі ў школах для дзяцей у бедных сельскіх мясцовасцях. Для афармлення пасведчання асобы ад насельніцтва больш не патрабуецца мноства даведак і пераадолення адміністрацыйных перашкод, у тых людзей, у якіх доўгатэрмінова адсутнічала месца прапіскі, зараз з'явілася магчымасць хутка зарэгістравацца. Акрамя таго, шмат людзей атрымалі доступ да паслуг асабістага сямейнага лекара - за цягам жыцця кожнай сям'і будзе назіраць адмысловы службовец. Гледзячы на ўсе гэтыя поспехі мы ўсе адчуваем пачуццё радасці і задавальнення.

У 2016 годзе ля цудоўнага возера Сіху мы правялі 11-ы саміт лідараў «Групы вялікай дваццаткі», мы прадставілі міжнароднаму грамадству кітайскія меркаванні і кітайскія прапановы, адначасова з гэтым, мы прадэманстравалі ўсяму свету выдатнае аблічча і імідж Кітая. Канцэпцыя эканамічнага развіцця «Адзін пояс, адзін шлях» рэалізуецца ўстойлівымі паступальнымі тэмпамі, афіцыйна пачаў сваю працу Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый. Мы прытрымліваемся прынцыпу мірнага развіцця, цвёрда адстойваем свой тэрытарыяльны суверэнітэт і марскія правы. Мы, ні ў якім разе, не пагодзімся з тымі, хто спрабуе ініцыяваць спрэчкі па гэтых пытаннях!

У гэтым годзе стыхійныя бедствы і няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія адбыліся ў многіх месцах краіны, нанеслі сур'ёзны ўрон бяспецы жыцця і маёмасці народа, і мы шчыра пра гэта шкадуем. Загінулі салдаты, якія ўдзельнічаюць у міратворчых місіях. Яны паклалі сваё жыццё на алтар абароны міру, мы шануем іх памяць і зробім усё магчымае, каб жыццё іх сваякоў працягвалася ў найлепшых умовах.

У 2016 годзе мы ўрачыста адзначылі 95-ую гадавіну з Дня стварэння камуністычнай партыі Кітая і 80-ю гадавіну перамогі Вялікага паходу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі Кітая. Нам неабходна моцна памятаць гісторыю, уклад нашых продкаў, унесены ў справу вызвалення кітайскага народа і кітайскай нацыі. Нам неабходна цвёрда памятаць першапачатковыя мэты гэтай барацьбы і працягваць рухацца наперад па гэтым шляху.

Паважаныя таварышы і сябры, шаноўнае спадарства!

«На змену старому заўжды прыходзіць новае, гэта бясконцы працэс". У надыходзячым 2017 годзе Камуністычная партыя Кітая склікае 19-ы з'езд, мы працягнем прыкладаць разнастайныя намаганні для ўсебаковага стварэння грамадства са сярэднезаможным узроўнем дабрабыту, для ўсебаковага паглыблення рэформы, для ўсебаковага кіравання дзяржавай на аснове вяршэнства закона і таксама для ўсебаковага строгага кіравання Партыяй. "Пад ляжачы камень вада не цячэ". Толькі нястомныя намаганні дапамогуць нам дасягнуць нашых мэтаў.

Мара можа быць дасягнута выключна сродкам нястомных намаганняў і працы. На шляху стварэння грамадства са сярэднезаможным узроўнем жыцця ні аднаго чалавека мы не пакінем ззаду! У гэтым годзе больш за 10 мільёнаў беднякоў пазбавіліся ад галечы. Да тых таварышаў, якія непасрэдна працуюць на франтах барацьбы з галечай і дапамагаюць пераадольваць сацыяльныя цяжкасці, мы звяртаемся з вялікай павагай і прывітаннямі.

Напярэдадні Новага года мяне вельмі турбуе пытанне аб тым, як павысіць ўзровень жыцця малазабяспечаных катэгорый асоб, як яны сілкуюцца, як яны жывуць, як сустракаюць Новы год і як будуць сустракаць Свята вясны. Я ведаю, што многія сутыкаюцца з цяжкасцямі ў пытаннях працаўладкавання, выхавання дзяцей, медыцынскага забеспячэння, складанымі ўмовамі пражывання і г.д.

Пастаяннае рашэнне гэтых пытанняў і праблем з'яўляецца няўхільнай адказнасцю Партыі і ўрада нашай краіны. Усе члены Партыі і нашага грамадства павінны аказваць падтрымку і дапамогу бедным і людзям, што жывуцть у нястачы, мы імкнемся да таго, каб усё большая колькасць людзей карысталася пладамі рэформаў і развіцця Кітая, каб усё больш людзей жылі больш шчасліва.

Як кіраўнікі, так і простыя людзі, прыкладаюць агульныя намаганні да рэалізацыі адзінай мэты, і мы разам павінны атрымаць перамогу! Калі ўвесь наш народ колькасцю больш за 1 млрд 300 млн чалавек дзейнічае як адзін, і калі наша Партыя дзейнічае ў інтарэсах народа, мы, закасаўшы рукавы, будзем рабіць усё магчымае для таго, каб з поспехам рухацца па шляху Вялікага паходу нашай новай эпохі.

Паважаныя таварышы і сябры, шаноўнае спадарства!

Са спрадвечных часоў кітайцы лічаць, што ўсе народы розных нацыянальнасцяў жывуць у вялікім яднанні свету, нібы адна сям'я. Кітайскі народ не толькі спадзяецца і выступае за сваё ўласнае асабістае шчаслівае жыццё, але і імкнецца да таго, каб усе народы розных частак свету жылі шчасліва. У цяперашні час вайна і беднасць ахапілі шэраг краін і рэгіёнаў свету, жыхары якіх толькі мараць пра спакойнае жыццё. Больш за тое, хваробы і бедствы пастаянна наносяць народам свету велізарную шкоду. Я шчыра жадаю, каб міжнародная супольнасць узялася за рукі, згуртавалася і імкнулася да стварэння на нашай планеце больш мірнай і квітнеючай цывілізацыі, чалавецтва з адзіным лёсам.

З поўнай упэўненасцю ў лепшай будучыні, давайце разам сустрэнем бой курантаў з нагоды Новага года!

Вялікі дзякуй за ўвагу!

Дарагія радыёслухачы, вы праслухалі навагодняе віншаванне старшыні КНР Сі Цзіньпіна, гэтае выступленне 31 снежня 2016 года перадалі па Міжнародным радыё Кітая, Цэнтральным народным радыё, Цэнтральным тэлебачанні Кітая, Глабальнай тэлевізійнай сетцы Кітая ў Інтэрнэце. Дзякуй вам за ўвагу!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040