Турэцкая паліцыя затрымала 8 падазраваных у дачыненні да тэракту ў начным клубе
  2017-01-04 09:11:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамленняў турэцкіх СМІ, паліцыя затрымала 8 падазраваных у дачыненні да тэракту ў начным клубе Стамбула. Тым не менш, паліцэйскія не раскрылі асобы затрыманых.

Міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сойлу 1 студзеня паведаміў, што ў выніку гэтага тэракту 39 чалавек былі забітыя, 69 атрымалі раненні, 4 з іх сур'ёзна паранены. Паводле паведамленняў СМІ, пацверджана таксама, што звыш 20 чалавек з ліку загінуўшых былі замежнікамі. Генеральнае консульства КНР у Стамбуле пакуль не атрымлівала інфармацыі аб наяўнасці сярод пацярпелых і загінуўшых кітайскіх грамадзян.

У выніку новай хвалі тэрактаў у Турцыі, якая паднялася пасля лета 2015 года, былі забіты звыш 400 чалавек. Турэцкія ўлады вінавацяць у нападах галоўным чынам антыўрадавую групоўку Курдская рабочая партыя і экстрэмісцкую групоўку "Ісламская дзяржава".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040